Preview

Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук

Расширенный поиск

Залежнасць спектраў гама-ўсплёскаў ад пачатковага размеркавання энергіі ў абалонцы, якая ультрарэлятывісцкі пашыраецца

https://doi.org/10.29235/1561-2430-2023-59-2-136-146

Аннотация

Пачатковы этап гама-ўсплёску можна апісаць дыфузіяй выпраменьвання ў абалонцы, якая ультрарэлятывісцкі пашыраецца. Разгледжаны выпадак, калі пачатковае размеркаванне энергіі ў абалонцы залежыць ад глыбіні па лінейным законе. Пры гэтым ад нахілу функцыі пачатковага размеркавання энергіі залежаць эфектыўная тэмпература і імгненны спектр гама-ўсплёску ў пачатковы момант часу, а таксама інтэграваны па часе спектр на высокіх частотах. Таксама была даследавана залежнасць выгляду імгненнага спектра гама-ўсплёска ад часу прыбыцця: пры яго павелічэнні максімум патоку назіраецца на меншай частаце незалежна ад пачатковага размеркавання энергіі ў абалонцы; пры значэннях часу прыбыцця большых за 1 с імгненны спектр не залежыць ад пачатковага размеркавання энергіі ў абалонцы. Нахіл ступеннай часткі інтэграванага па часе спектра на больш нізкіх частотах аднолькавы для любога пачатковага размеркавання энергіі ў абалонцы і складае 1,98; на больш высокіх частотах становіцца больш крутым з павелічэннем нахілу функцыі, якая адпавядае размеркаванню энергіі ў абалонцы ў пачатковы момант часу, і мае значэнні ад –2,38 да –13,73. Гэта дазваляе патлумачыць з дапамогай нашай мадэлі вялікую колькасць гама-ўсплёскаў, якія маюць тыповы спектр Банда. 

Просмотров: 422


Creative Commons License
Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.


ISSN 1561-2430 (Print)
ISSN 2524-2415 (Online)